Вярхоўная Рада Украіны падтрымала 50-гадовыя санкцыі супраць РФ і Беларусі
Вярхоўная Рада, ілюстрацыйнае фота
Вярхоўная Рада Украіны 22 лістапада падтрымала ўвядзенне сектаральных эканамічных санкцый супраць Беларусі і РФ у абаронна-прамысловай сферы. 20 лістапада адпаведную пастанову прыняла Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА).
Як піша дэпутат Яраслаў Жалязняк, за прыняцце дакумента прагаласавалі 304 парламентары з 424 дэпутатаў.
Еўрарадыё распавядала, што санкцыі разлічаныя на 50 гадоў. Украіна забараняе ўсялякія аперацыі з рэзідэнтамі Беларусі і РФ (у тым ліку праз пасярэднікаў) па таварах або паслугах, якія маюць ваеннае прызначэнне і падвойнае выкарыстанне. У тым ліку спыняецца выкананне эканамічных і фінансавых абавязанняў на карысць рэзідэнтаў РФ і Беларусі па аперацыях з таварамі ваеннага прызначэння і падвойнага выкарыстання.
Пасля пачатку вайны, у якой улады Беларусі падтрымаў расійскую агрэсію, Украіна ўвяла некалькі пакетаў санкцый супраць афіцыйнага Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.