Ва Украіне хочуць увесці сектаральныя санкцыі супраць Беларусі і РФ на 50 гадоў

Украіна

Украіна / pixabay.com

Ва Украіне супраць Расіі і Беларусі хочуць увесці сектаральныя санкцыі ў абаронна-прамысловай сферы на 50 гадоў. Уладзімір Зяленскі прапануе Вярхоўнай Радзе зацвердзіць адпаведную пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА). Законапраект ужо зарэгістраваны на сайце Рады.

Згодна з ім санкцыі мусяць быць такімі:

— забарона аперацый з таварамі і паслугамі ваеннага прызначэння і падвойнага выкарыстання, у тым ліку з прыцягненнем рэзідэнтаў іншых дзяржаў;
— перастаць выконваць эканамічныя і фінансавыя абавязацельствы па аперацыях з таварамі ваеннага прызначэння і падвойнага выкарыстання;
— забарона на перадачу тэхналогій, правоў і аб'ектаў права інтэлектуальнай уласнасці. Рэзідэнты Беларусі і Расіі не змогуць абараняць ва Украіне правы на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, акрамя падаўжэння тэрмінаў дзеяння адпаведных правоў і ахоўных дакументаў;
— забарона рэгістрацыі і акрэдытацыі арганізацый калектыўнага кіравання, заснавальнікамі якіх з'яўляюцца рэзідэнты РФ і Беларусі;
— спыненне сумесных праектаў і прамысловых праграм у сферы бяспекі і абароны, калі ў іх удзельнічаюць рэзідэнты РФ і Беларусі, у дачыненні да тавараў ваеннага прызначэння і падвойнага выкарыстання;
— іншыя санкцыі, у тым ліку забарона для рэзідэнтаў РФ і Беларусі на інвестыцыі ў фірмы, якія вырабляюць ці пастаўляюць тавары ваеннага прызначэння і падвойнага выкарыстання.

Як распавядала Еўрарадыё, 18 лістапада Украіна ўвяла санкцыі супраць шэрагу фізічных і юрыдычных асоб. У гэты "чорны спіс" трапіў паралімпіец Аляксей Талай і ягоны фонд — за саўдзел у вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі