Вярхоўная Рада Украіны прыняла законапраект аб мабілізацыі без дэмабілізацыі

Неба над Украінай

Неба над Украінай / facebook.com/GeneralStaff.ua

11 красавіка Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў другім чытанні законапраект аб мабілізацыі (у першым чытанні — у пачатку лютага). З дакумента знікла норма, якая прадугледжвае дэмабілізацыю вайскоўцаў пасля 36 месяцаў службы (па рашэнні Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага). Гэтую змену падтрымалі 227 дэпутатаў. А за канчатковае прыняцце законапраекта аддалі галасы 283 парламентары. Урад распрацуе асобны законапраект аб ратацыі і дэмабілізацыі, але гэта можна заняць да 8 месяцаў, піша hromadske.ua.

Сярод іншага ўводзяцца жорсткія меры супраць тых, хто ўхіляецца ад мабілізацыі.

Закон аб мабілізацыі пачне дзейнічаць праз месяц пасля таго, як яго падпіша прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён, дарэчы, у чацвер знаходзіцца з візітам у Літве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі