Вярхоўная Рада Украіны прызнала Чачэнскую Рэспубліку часова акупаванай Расіяй
Чачэнскія добраахвотнікі ваююць за Украіну / obozrevatel.com
18 кастрычніка Вярхоўная Рада Украіны прызнала Чачэнскую Рэспубліку Ічкерыя часова акупаванай Расіяй. Таксама быў асуджаны генацыд чачэнскага народа. За гэты дакумент прагаласавалі 287 дэпутатаў.
"Расія павінна быць дэкаланізавана, а Ічкерыя павінна быць свабоднай", — піша дэпутат Аляксей Ганчарэнка, кіраўнік міжфракцыйнага аб'яднання "За свабодны Каўказ". Ён нагадвае, што раней прапаноўваў прызнаць суверэнітэт Ічкерыі, але такога рашэння пакуль не прынята.
За Украіну ваююць некалькі падраздзяленняў чачэнскіх добраахвотнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.