Вярхоўны суд Расіі забараніў "міжнародны рух ЛГБТ"

У Расіі забаранілі "міжнародны рух ЛГБТ"

У Расіі забаранілі "міжнародны рух ЛГБТ" / pexels.com

Вярхоўны суд Расіі на закрытым пасяджэнні 30 лістапада прызнаў "міжнародны рух ЛГБТ" экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў яго. З адпаведным пазовам выступіла Міністэрства юстыцыі.

Паведамляецца, што ў пазове Мінюста няма тлумачэнняў, што такое "міжнародны рух ЛГБТ", хто ім кіруе і якая яго структура. Аднак Вярхоўны суд гэта не спыніла.

За апошні год гэта трэцяя ініцыятыва расійскіх уладаў, скіраваная супраць прадстаўнікоў ЛГБТК+. Летась у лістападзе ў Расіі прынялі закон які цалкам забараняе "гей-прапаганду" (да таго "гей-прапаганда" была забароненая толькі сярод непаўналетніх). У ліпені 2023-га прынялі закон, які забараняе трансгендарны пераход — змену дакументаў і медыцынскае ўмяшанне для транс-людзей.

Дарэчы, у Беларусі таксама распрацоўваецца закон, які будзе караць за "прапаганду ЛГБТ і чайлдфры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі