Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю Святланы Ціханоўскай
Вярхоўны суд / Еўрарадыё
20 чэрвеня Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю Святланы Ціханоўскай, завочна асуджанай на 15 гадоў пазбаўлення волі. Як паведамляе прэс-служба суда, прысуд пакінуты без змены, а апеляцыйная скарга — без задавальнення.
Прысуд набыў законную моц.
Суд над Ціханоўскай пачаўся 17 студзеня і праходзіў завочна, бо ўсе фігуранты справы знаходзяцца за мяжой. Лідарку дэмакратычных сілаў Беларусі прызналі вінаватай па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сярод іх — змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады, падрыхтоўка да захопу будынкаў, заклікі да санкцый ды інш.
6 сакавіка суддзя Мінскага гарадскога суда Пётр Арлоў вынес прысуд: Святлана Ціханоўская атрымала 15 гадоў пазбаўлення волі, Павел Латушка — 18 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.