Вяртанне Бундэслігі: без заўзятараў і секса, калі дома ў партнёра ВРВІ

Вяртанне Бундэслігі: без заўзятараў і секса, калі дома ў партнёра ВРВІ

16 траўня на поле вяртаюцца футбалісты Германіі, піша "Медуза". Але дзеля таго, каб гэта адбылося, нямецкая футбольная ліга на чале з яе кіраўніком Крысціянам Зайфертам вельмі пастаралася. Быў прыдуманы шэраг правілаў. Напрыклад, усе супрацоўнікі клубаў будуць рэгулярна тэставацца на наяўнасць COVID-19. Дома футбалісты мусяць сябе паводзіць пэўным чынам: калі ў іх партнёра ёсць сімптомы ВРВІ, то пра пацалункі і сэкс не можа быць і гаворкі! Да таго ж каманды не могуць пакуль выходзіць на поле з дзецьмі, становяцца ў шэраг, футбалісты не могуць паціскаць адно аднаму рукі і ні ў якім разе не святкаваць галы, скачачы адзін на аднаго і абдымаючыся.

Матчы будуць праходзіць без гледачоў. А ўсяго на стадыёнах можа знаходзіцца 322 чалавекі — гэта супрацоўнікі клубаў, журналісты і тэхперсанал.Судзіць матчы будуць арбітры з той жа зямлі, на якой знаходзіцца футбольны клуб. 

Бундэсліга пачынае матчы з таго туру, на якім спынілася. 16 траўня адбудзецца 3 матчы, адзін з іх сыграе дортмундская "Барусія" і гельзенкірхенскі "Шальке" (адпаведна другое і шостае месцы ў турнірнай табліцы). Наперадзе ў каманд дзевяць тураў.

Дагэтуль адзіным у Еўропе чэмпіянатам па футболе падчас пандэміі каранавіруса быў беларускі чэмпіянат. За ім сачылі як заўзятары з усяго свету, так і сусветныя СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі