"Вясна": больш за 1000 чалавек — фігуранты палітычных спраў

"Вясна": больш за 1000 чалавек — фігуранты палітычных спраў

Ад пачатку выбарчай кампаніі 2020 года да 1 красавіка 2021 года больш за 1000 чалавек сталі фігурантамі крымінальных спраў. Такую лічбу за няпоўныя 11 месяцаў даюць праваабаронцы "Вясны". 

Палітвязнямі на сёння з'яўляюцца 323 чалавек з гэтага спісу (агулам статус палітвязня маюць 325 чалавек, але двое былі прызнаныя такімі да пачатку выбарчай кампаніі 2020 года). 

Экс-старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч на пачатку сакавіка 2021-га казаў, што ў краіне пачатыя 2407 спраў "экстрэмісцкай накіраванасці". Пад гэтай назвай фігуруюць усе справы палітычнага характару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі