Выбарчая камісія: распаўсюд агітак падпісчыкам чат-бота “Перамога” непрымальны

Алена Прыходзька, старшыня выбарчай камісіі на выбарах у КР

Алена Прыходзька, старшыня выбарчай камісіі на выбарах у КР / Еўрарадыё

Камісія па правядзенні выбараў у Каардынацыйную раду праводзіць разбіральніцтва наконт рассылкі ў боце “Перамога” паведамленняў з заклікам галасаваць за спіс №5 “Закон і правапарадак” на чале з Аляксандрам Азаравым.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старшыня камісіі Алена Прыходзька:

— Гэтае пытанне будзе вывучацца выбарчай камісіяй з прыцягненнем спецыялістаў у галіне інфармацыйнай бяспекі, пасля чаго будзе публічна агучана ацэнка правамернасці вышэй указаных дзеянняў.

Што тычыцца іншых пытанняў правядзення агітацыі, выбарчая камісія лічыць непрымальным распаўсюд агітацыйных улётак у бок падпісчыкаў чат-бота “План “Перамога” без іх дазволу на атрыманне адпаведнай рассылкі. Гэта, у прыватнасці, парушае Агульны рэгламент аб ахове дадзеных Еўрапейскага саюза (GDPR) і не адпавядае ўяўленням пра закон і правапарадак.

Сам Аляксандр Азараў, каментуючы сітуацыю Еўрарадыё, заявіў, што не бачыць у гэтым нічога кепскага і што розгалас — праз тое, што “канкурэнты баяцца”. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі