Выбары рэктара ЕГУ перанесеныя на няпэўны тэрмін

Выбары рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту, раней запланаваныя на 2 сакавіка, не адбыліся. Паседжанне Кіроўнай рады, дзе павінны былі назваць імя новага кіраўніка навучальнай установы, адбудзецца “пазней у сакавіку”. Пра гэта паведамляе сайт ЕГУ.

“Мы спадзяваліся скончыць працэс пошуку да 1 сакавіка, але абмен думкамі ўсё яшчэ працягваецца”, — сказаў старшыня Кіроўнай рады Дэніэл Таршыс.

Конкурс на пасаду рэктара ЕГУ быў абвешчаны летась увосень. У сярэдзіне снежня 2014 года сем кандыдатаў-фіналістаў былі запрошаныя ў навучальны корпус ЕГУ на гутарку і дыскусіі з выкладчыкамі, студэнтамі і камісіяй па адборы рэктара.

Былы рэктар універсітэта Анатоль Міхайлаў пакінуў сваю пасаду ў верасні 2014 года. Ён быў заснавальнікам навучальнай установы і кіраваў ёю ад моманту стварэння. Што да кандыдатаў на пасаду рэктара ЕГУ, то іх шэсць: — лідар руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч, гісторык Алесь Краўцэвіч, філосаф Таццяна Шчытцова, Дэвід Полік, які цяпер выконвае абавязкі рэктара, дырэктар офісу Інстытуту міжнароднай адукацыі (Масква) Эдвард Рослаф, а таксама прарэктар ЕГУ па развіцці і камунікацыі Дарыюс Удрыс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі