Выбух, успышка вадкасці: версіі прычын смяротнага пажару ў Мінску

Пажар на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску
Пажар на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску

Следчы камітэт апублікаваў некалькі версій пра прычыны смяротнага пажару на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску. У ноч на 17 снежня агонь забраў жыцці шасці чалавек, яшчэ трое знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

"Цяпер прапрацоўваецца версія, што прычынай пажару стаў выбліск пары лёгкаўзгаральнай вадкасці. Пра гэта сведчаць знойдзеныя ў адной з кватэр ёмістасці, у якіх, магчыма, захоўвалася гэтая вадкасць", — паведамляюць у СК.

Першапачаткова ў паведамленні ведамства гаварылася пра выбух бытавога газу. Але потым пост быў зменены. Да першай версіі дадалася яшчэ адна.

Следчы камітэт па факце гібелі людзей на пажары пачаў крымінальную справу па частцы 3 артыкула 304 Крымінальнага кодэкса. Ён гучыць як "Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб". Санкцыі па ім — да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі