Выдавец Андрэй Янушкевіч трапіў у шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2024

Андрэй Янушкевіч

Андрэй Янушкевіч

Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA) абвясціла шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2024 у гонар выключнай мужнасці ў адстойванні свабоды кнігавыдання.

Сёлета ў яго ўвайшлі пяць чалавек і арганізацый, якія прадэманстравалі стойкасць і адвагу перад тварам цэнзуры і прыгнёту. У іх ліку беларускі выдавец Андрэй Янушкевіч, піша Беларускі ПЭН.

Рэжым Лукашэнкі пераследаваў Янушкевіча: яго выдавецтву адмаўлялі ў арэндзе памяшкання, кнігарню "Кнігаўка" зачынілі ў першы ж дзень працы, выдадзеныя кнігі прызнавалі "экстрэмісцкімі". Самога Янушкевіча, як  і ягоных супрацоўнікаў, арыштоўвалі паводле надуманых абвінавачанняў, а выдавецтва ўрэшце пазбавілі ліцэнзіі.

У 2023 годзе Янушкевіч быў вымушаны пераехаць у Польшчу, дзе працягнуў выдавецкую дзейнасць і адкрыў кнігарню ў Варшаве.

Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца ў снежні 2024 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі