Выезду з Беларусі ў ЕС чакае каля 3,5 тысяч грузавікоў
Здымак з онлайн-камеры на "Катлоўцы" / gpk.gov.by
На мяжы Беларусі з ЕС сабраліся чэргі, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Выезду ў Латвію чакаюць 660 машын. Каля пункта пропуску "Грыгораўшчына" больш за 240 грузавікоў, яшчэ 420 — каля "Урбаноў".
Больш за ўсё транспарту сабралася на беларуска-літоўскай мяжы — каля 1500 фур. Пункт пропуску "Візды" сабраў больш за 150 машын, каля "Катлоўкі" яшчэ больш за 200. Выезду на "Каменным Логу" чакаюць больш за 360 кіроўцаў, а на "Беняконях" — больш за 410. Яшчэ больш 350 на "Прывалцы".
На беларуска-польскай мяжы чакаюць больш за 1200 машын: больш за 600 на "Бераставіцы" і столькі ж на "Казловічах".
Чэргі былі і ў канцы мінулага года. Кіроўцам даводзілася стаяць каля мяжы суткамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.