Выкладчык на 34 балы здаў ЦТ па кітайскай мове, не ведаючы ні слова

r-19.ru
r-19.ru

Кіраўнік праекта "Народный учебник" Сяргей Альшэўскі здаў цэнтралізаванае тэставанне па кітайскай мове на 34 балы, не ведаючы ні слова па-кітайску. Свой вынік ён апублікаваў у "Фэйсбуку".

"Гэта бомба! Ні Х* Яма!!! Думаю, менавіта так перакладаецца на кітайскую маё імя. Я здаў кітайскую на 34! Твой выхад, РІКВ [Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. - Еўрарадыё]!" — напісаў Альшэўскі.

Сяргей здае тэставанне метадам тыку, каб даказаць, што новая сістэма ацэнкі ведаў, прапанаваная сёлета Міністэрствам адукацыі, ні да чаго не прыдатная. "Абітурыент" адзначае варыянты адказу "лесвічкай" ці "хваляй" (2-3-2-3 і г.д.). Гэта ўжо дазволіла яму "натыкаць" 25 за тэст па рускай мове і 49 за тэст па матэматыцы. Сярэдні бал па Беларусі на тэставанні па матэматыцы склаў 50 балаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі