Выканаўцам абавязкаў дзяржсакратара Савета бяспекі прызначаны Зась

Кіраўнік Беларусі прызначыў Станіслава Зася выканаўцам абавязкаў дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 ліпеня, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

На мінулым тыдні кіраўнік Беларусі вызваліў ад пасады дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Мяжуева па яго просьбе ў сувязі са складанымі сямейнымі абставінамі.

Фота: vsr.mil.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі