Вынік перамоваў: зніжак на расійскую нафту Беларусь не атрымае

Вынік перамоваў: зніжак на расійскую нафту Беларусь не атрымае

Беларусь не атрымае зніжак на пастаўкі расійскай нафты. Такі вынік перамоваў паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным. Яны прайшлі 7 лютага ў Сочы. 

Вынікі перамоваў абвясціў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Дзмітрый Козак

Па яго словах, праблемаў з пастаўкамі газу ў Беларусь не будзе. "Мы дамовіліся захаваць ўмовы пастаўкі газу на ўмовах 2019 года", — цытуе ТАСС словы расійскага чыноўніка. 

А вось на зніжкі пры пастаўках нафты Беларусь можа не разлічваць.

"Паколькі ўстала запытная пазіцыя на прадастаўленне скідак [для Беларусі на пастаўку нафтапрадуктаў. — Еўрарадыё]... Гэта азначала толькі адно. Нам неабходна было б ўводзіць дзяржаўнае рэгуляванне нафтавага рынку. Што мы зрабіць не зможам. Мы не можам увесь час мяняць правілы гульні. мы паставім у незразумелае становішча нашы нафтавыя кампаніі, — працягнуў Козак. — Таму мы будзем спрыяць дасягненню камерцыйных дамоўленасцяў паміж спажыўцамі Беларусі і расійскімі нафтавымі кампаніямі".

Таксама Козак дадаў, што Беларусь і Расія працягнуць кансультацыі па пытаннях інтэграцыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі