Вынікі лёсавання 1/16 фіналу Лігі Еўропы: ЦСКА згуляе з “Црвенай Звездай”
У панядзелак, 11 снежня, у швейцарскім Ньёне ў штаб-кватэры УЕФА прайшло лёсаванне 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. Матчы пройдуць 15 і 22 лютага 2018 года. Адзначым, што маскоўскі ЦСКА, які трэніруе беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, сустрэнецца з “Црвенай Звездай”. Як вядома, бялградскі клуб выйшаў у плэй-оф з групы, у якой гуляў барысаўскі БАТЭ.
У іншых парах сустрэнуцца:
"Барусія" (Дортмунд, Германія) — "Аталанта" (Італія),
"Ніца" (Францыя) — "Лакаматыў" (Расія),
"Капенгаген" (Данія) — "Атлетыка" (Іспанія),
"Спартак" (Расія) — "Атлетык" (Іспанія),
АЕК (Грэцыя) — "Дынама" (Кіеў, Украіна),
"Селтык" (Шатландыя) — "Зеніт" (Расія),
"Напалі" (Італія) — "Лейпцыг" (Германія),
"Ліён" (Францыя) — "Вільярэал" (Іспанія),
"Рэал Сасьедад" (Іспанія) — "Зальцбург" (Аўстрыя),
"Партызан" (Сербія) — "Вікторыя" (Чэхія),
"Сцяўа" (Румынія) — "Лацыё" (Італія),
"Лудагорац" (Балгарыя) — "Мілан" (Італія),
"Астана" (Казахстан) — "Спортынг" (Партугалія),
"Эстэрсунд" (Швецыя) — "Арсенал" (Англія),
"Марсель" (Францыя) — "Брага" (Партугалія).
11 снежня таксама прайшло лёсаванне плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў.