Выпускнік ліцэя не паспеў на размеркаванне, бо паступаў, і цяпер вінен 1300$

Выпускнік ліцэя не паспеў на размеркаванне, бо паступаў, і цяпер вінен 1300$

Выпускнік прафесійнага машынабудаўнічага ліцэя Максіміліян Бойчанка за год навучання застаўся вінен дзяржаве 25 мільёнаў (2500 новымі), бо “спазніўся” на месяц на размеркаванне. А ўсё таму, што хлопец хацеў паступіць вучыцца далей.

"Мяне размеркавалі на МАЗ. Там трэба было працаваць з 29 ліпеня. Але я вырашыў паступіць у ліцэй на дзённае аддзяленне, тады адпрацоўваць не трэба. Сказаў пра гэта свайму майстру, праблем не было", — апісвае Максіміліян.

Але паступіць на дзённае не атрымалася, і пачаліся праблемы:

"Пайшоў на МАЗ у аддзел кадраў, патлумачыў, што паступаў. Агулам хадзіў туды тры разы, і кожны раз казалі, што вакансій няма. У ліцэі мяне не слухалі. Сказалі аплачваць".

Для адміністрацыі ліцэя, дзе вучыўся Максіміліян, сітуацыя выглядае інакш. Яго нібыта папярэджвалі.

"Мы неаднаразова казалі яму пра тэрміны працаўладкавання. Спярша трэба працаўладкавацца, а пасля паступаць. У палажэнні прапісана, што калі выпускнік прыбыў не ў тэрмін, то ён можа пайсці на выплату. Ёсць у нас адзін, які добраахвотна выплачвае сродкі", — расказваюць Еўрарадыё ў ліцэі.

Выпускнік не супраць пайсці на абавязковую адпрацоўку, проста спазніўся, тым больш з паважлівай прычыны, чаму яму трэба плаціць? З такім пытаннем звяртаемся ў Мінадукацыі, і там абяцаюць разабрацца. Бо "сітуацыя выглядае дзіўнай". Будзем сачыць за развіццём падзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі