Выпускніка ліцэя за наркотыкі ўзялі пад варту на вачах у аднакласнікаў

У Гродне гарадская пракуратура і Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта 28 ліпеня публічна ўзялі пад варту нядаўняга выпускніка Гродзенскага прафесійнага будаўнічага ліцэя №1. 18-гадовага хлопца арыштавалі на вачах педагагічнага калектыву і навучэнцаў ліцэя — з прафілактычнымі мэтамі.

На маладога чалавека пачалі крымінальную справу за незаконнае набыццё і захоўванне без мэты збыту асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Пра гэта на тэлеканале "Беларусь 1" паведаміў намеснік пракурора Гродна Дзмітрый Антановіч:

"Былы іх выпускнік незаконна набыў і захоўваў пры сабе псіхатропныя рэчывы (спайс), быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. У яго забралі гэтае рэчыва".

Праваахоўнікі ўлічылі абставіны зробленага і адмоўную характарыстыку хлопца. Таму было прынятае рашэнне ўзяць яго пад варту.

Дарэчы, у Гродзенскім будаўнічым ліцэі №1 ужо другі раз публічна арыштоўваюць навучэнца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі