Выпускнікі МІУ, дзе страйкавалі студэнты, будуць здаваць іспыты ў БНТУ

Выпускнікі МІУ, дзе страйкавалі студэнты, будуць здаваць іспыты ў БНТУ

64 студэнты Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта, якому не працягнулі акрэдытацыю па пяці спецыяльнасцях, будуць здаваць выпускныя іспыты ў БНТУ. 

Як распавядала Еўрарадыё, у лістападзе ў МІУ адбыўся студэнцкі страйк. Мінадукацыі не працягнула акрэдытацыю па пяці спецыяльнасцях і прапанавала студэнтам працягваць навучанне ў іншых універсітэтах. 

Цяпер у гэтай прыватнай ВНУ ўсё спакойна. На заняткі ходзяць амаль усе студэнты, рыхтуюцца да сесіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі