Высветлілася, што стала прычынай смерці трох чалавек у Магілёве
Высветлілася, што стала прычынай смерці трох чалавек у Магілёве. Двое мужчын і жанчына выпілі метанол, доза ў шмат разоў перавышала летальную. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай меддапамогі. Даследаванні паказалі, што ў крыві памерлых было некалькі праміле.
Як інфармавала Еўрарадыё, 4-5 кастрычніка ў бальніцу з атручваннем невядомым рэчывам трапілі 35-гадовы і 37-гадовы мужчыны і 69-гадовая жанчына. 7 кастрычніка яны памерлі. Жанчына паспела распавесці лекарам, што знаёмыя мужчыны прапанавалі ёй "выпіць спірту". Яна з імі выпіла, а пасля ёй стала кепска. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "прычыненне смерці па неасцярожнасці двум і больш асобам" (ч. 2 арт. 144 КК).
Фота: sk.gov.by