Вытворчасць фальшывага антысептыку выявілі ў Мінску

Вытворчасць фальшывага антысептыку выявілі ў Мінску

У Кастрычніцкім раёне Мінска супрацоўнікі ГУБЭЗ МУС разам з калегамі з ГУУС Мінгарвыканкама выявілі цэх па вытворчасці фальшывых дэзінфікуючых сродкаў, паведамляе ў Telegram-канале прэс-служба МУС.

Вытворчасць арганізаваць 41-гадовы дырэктар прыватнага прадпрыемства. Яго фірма займаецца вырабам і продажам незамярзальных вадкасцяў, антыфрызаў, аліваў для аўтамабіляў.

На этыкетках указвалася, што дэзінфікуючы сродак прызначаны для антысептычнай апрацоўкі рук, забівае вірусы і бактэрыі на 99%. Гэты тавар фірма пастаўляла оптам розным суб'ектам гаспадарання. Неабходных дазволаў, якія пацвярджаюць бяспеку прадукцыі і яе адпаведнасць нормам, у прадпрымальніка не было.  

Аператыўнікі канфіскавалі на месцы вытворчасці, а таксама ў камерцыйных аптэках Мінска больш за 10 тысяч упаковак гатовай прадукцыі агульным аб'ёмам 7840 літраў.

Экспертыза выявіла, што канфіскаваны сродак па асноўных хімічных кампанентах супадаюць з незамярзальнай вадкасцю, якую вырабляе фірма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі