Выйгрыш у азартныя гульні будзе абкладацца падаткам у 4%
Выйгрыш у азартныя гульні будзе абкладацца падаткам у 4%. Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі на БЕЛТА паведаміў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка. Падаходны падатак будзе спаганяцца з усіх выйграшаў у азартныя гульні — незалежна ад яго памеру.
Сяргей Налівайка: "Прадугледжаная паніжаная стаўка падаходнага падатку ў памеры 4% замест агульнаўсталяванай стаўкі 13%".
Пры гэтым выйгрыш у дзяржаўныя латарэі не будзе абкладацца падаткам, бо яны не адносяцца да азартных гульняў.
Фота: casino.by