Выйшаў беларускі трэйлер серыяла "Вядзьмар"
На YouTube выйшаў беларускамоўны трэйлер серыяла "Вядзьмар" (The Witcher) ад Netflix. Беларускую версію агучыла студыя Gavarun.by.
Сам серыял плануецца да выхаду ў снежні 2019 года (мяркуецца, што гэта адбудзецца 16–20 снежня).
Тэкст чыталі Адам Трыпутнік, Таша Мурзэнштольц. Аўтар перакладу — Аляксандар Шумскi, рэдактар тэксту — Леў Глушыцкі, моўшн-дызайн — Ілля Хайбулін, вокладка — Fornir Iogannen.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.