Выйшаў новы дэкрэт Лукашэнкі аб інвестыцыйнай дзейнасці
Новы дэкрэт №8 “Аб стварэнні дадатковых умоваў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” выдадзены Аляксандрам Лукашэнкам. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны, падчас распрацоўкі дэкрэта быў прааналізаваны досвед рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па заключаных Беларуссю інвестдамовах, а таксама былі прынятыя да ўвагі прапановы ад зацікаўленых дзяржаўных органаў і бізнэс-супольнасці.
Мэтай новага дакумента стала ўдасканаленне парадку заключэння, змянення і спынення інвестыцыйных дамоваў з Беларуссю, механізма надання інвестарам ільготаў і прэферэнцыяў, а таксама ўзмацненне адказнасці інвестара за парушэнне ўмоваў інвестыцыйнай дамовы.
Дэкрэт прадугледжвае пэўныя навіны, якіх раней не было ў беларускім заканадаўстве. Напрыклад, інвестыцыйныя дамовы будуць заключацца толькі ў дачыненні прыярытэтных сектарах эканомікі, якія вызначыць урад.
Фота з архіву