Выйшла на волю сацыёлаг Таццяна Вадалажская
Таццяна Вадалажская / Еўрарадыё
Выйшла на волю сацыёлаг Таццяна Вадалажская. Яна правяла за кратамі — у ізалятары часовага ўтрымання — 10 дзён.
"Таццяну Вадалажскую сустрэлі! З намі!", — напісала пра гэта ў "Фэйсбуку" сяброўка Вадалажскай Нэлі Дарашкевіч.
Таццяна Вадалажская — грамадская дзяячка, сацыёлаг, каардынатар Лятучага ўніверсітэта. Яе затрымалі 4 жніўня пасля ператрусу ў яе кватэры. У той жа дзень былі затрыманыя грамадскі актывіст Улад Вялічка (быў вызвалены ўжо ўвечары 4 жніўня) і філосаф Уладзімір Мацкевіч (да гэтага часу знаходзіцца за кратамі).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.