Вызвалены ад пасады намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях
Вызвалены ад пасады намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях генерал-маёр унутранай службы Генадзь Ласута. Адпаведны ўказ (№ 115 ад 2 красавіка 2020-га) падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У дакуменце адзначаецца, што звальненне ў запас адбылося "па хваробе", паведамляе БЕЛТА.
Генадзю Ласуце 50 гадоў. Ён — ураджэнец Лельчыцаў. Намеснікам міністра тады яшчэ палкоўнік Ласута стаў у кастрычніку 2009-га. Да таго ён ачольваў Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.