Вызвалілі праваабаронцу Насту Лойка
Вызвалілі праваабаронцу Human Constanta (пазбаўленая дзяржрэгістрацыі НДА) Насту Лойка, паведамляе тэлеграм-канал @viasna96. Яна правяла за кратамі трое сутак. Яе адпусцілі пасля допыту.
Вядома, што Лойка знаходзіцца ў статусе падазраванай. Яе абвінавачваюць у "садзейнічанні ў нявыплаце падаткаў" па крымінальнай справе, распачатай супраць кіраўніцтва пазбаўленага ў Беларусі рэгістрацыі праваабарончага цэнтру "Вясна". Наста Лойка знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і абавязацельствам аб яўцы.
Насту Лойка затрымалі 13 жніўня. Дома ў яе прайшоў ператрус. Праваабаронца знаходзілася на Акрэсціна.
Перад затрыманнем Лойка паспела запісаць відэазварот, які быў апублікаваны ў той час, калі яна знаходзілася за кратамі. У ім Наста Лойка кажа, што займаецца праваабарончай дзейнасцю, і толькі за гэта яе пераследуюць у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.