Washington Post: спробы Лукашэнкі захаваць краіну заслугоўваюць падтрымкі

Washington Post: спробы Лукашэнкі захаваць краіну заслугоўваюць падтрымкі

У амерыканскім выданні Washington Post апублікаваны рэдакцыйны артыкул, прысвечаны Беларусі — "Пуцін паклаў вока на Беларусь. Захад можа дапамагчы яго стрымаць". У ім звяртаецца ўвага на спробы Аляксандра Лукашэнкі супраціўляцца ціску з боку Масквы, каб захаваць незалежную беларускую дзяржаву.

Аўтары публікацыі прызнаюць, што беларускага кіраўніка "нельга назваць прывабным для Захаду партнёрам". Пры гэтым сцвярджаецца, што спробы Лукашэнкі захаваць Беларусь "заслугоўваюць падтрымкі". Зразумела, што з умовамі. Калі кіраўнік Беларусі канчаткова вырашыць "не здавацца Пуціну" і рашыцца на важныя рэформы ў эканоміцы, "Злучаныя Штаты і Еўрасаюз павінны зрабіць усё магчымае, каб аблегчыць боль". Пры гэтым Вашынгтон і Брусель павінны працягваць "патрабаваць паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека", піша Washington Post.

Амерыканскае выданне скептычна глядзіць на істотны ўплыў на сітуацыю ў Беларусі паставак нафты з ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі