WTA змагаецца супраць крыкаў тэнісістак, рэакцыя Азаранкі пакуль невядомая
Жаночая тэнісная асацыяцыя яшчэ вясной замовіла даследаванне ўзроўняў шумоў падчас матчаў на розных турнірах.
Мяркуецца, што будуць сабраныя дадзеныя пра крыкі тэнісістак у розных умовах: на закрытых і адкрытых кортах, на вялікіх пляцоўках і розных пакрыццях. "Мы маем намер пазбавіць гульню ад празмерна гучных крыкаў і разлічваем зрабіць гэта ў бліжэйшым пакаленні гульцоў", — цытуе словы кіраўніцы Жаночай тэніснай асацыяцыі Стэйсі Аластэр сайт tennis.com.
Як вядома, беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка адзначаецца сваімі гучнымі крыкамі падчас гульні.
Фота — АР