#ябатька: гібрыдны захоп Беларусі ўжо распачаўся?
Наўзамен супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі, якія звольніліся ў знак пратэсту, улады запрасілі расійскіх прапагандыстаў. З таго часу ў праграмах БТ пачалі з’яўляцца дзіўныя рэчы. Да прыкладу, наша краіна раптам пераварылася ў “Белоруссию”. А ў мітынгах са слоганам “#ябатька” відавочная рэжысура тых жа расійскіх паліттэхнолагаў. Дый выхад з вералёта Лукашэнкі з аўтаматам у руках таксама нешта нагадвае…
Чым небяспечны прыход у беларускія дзяржаўныя СМІ расійскіх прапагандыстаў? Ці ёсць сведчанні працы з Лукашэнкам крамлёўскіх паліттэхнолагаў? Якія мэты пераследуе Масква, аказваючы Мінску такую дапамогу?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.