Яцанюк даручыў Украіне рыхтавацца да адключэння газу з 16 чэрвеня

Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на Сакратарыят Кабінета міністраў Украіны.



Акрамя таго, НАК "Нафтагаз Украіны" і Міністэрству юстыцыі Арсень Яцанюк даручыў завяршыць працэдуру падрыхтоўкі да абароны інтарэсаў Украіны ў адносінах з расійскім газавым манапалістам "Газпрамам" у Стакгольмскім арбітражным судзе.



Міністэрству замежных спраў і Міністэрству энэргетыкі і вугальнай прамысловасці даручана давесці да ведама краін-чальцоў ЕС і ЗША інфармацыю пра свядомы зрыў расійскім бокам перамоваў па пастаўках газу паміж "Нафтагазам Украіны" і "Газпрамам" і адмову ад канструктыўнай прапановы ўкраінскага боку, які адпавядае пазіцыі Еўрапейскай камісіі.



Нагадаем, што Мінэнерга Расіі 13 чэрвеня заявіла, што з 10-й гадзіны раніцы 16 чэрвеня да Украіны можа быць уведзены рэжым перадаплаты за газ, калі не будзе пагашаная запазычанасць за пастаўленае паліва.



Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі