Як беларусізаваць 3 тысячы цэркваў праз песні на беларускай мове?

Як беларусізаваць 3 тысячы цэркваў праз песні на беларускай мове?

На працягу дзесяці гадоў праваслаўны Павел Севярынец, пратэстантка Валянціна Шычко і каталічка Вольга Севярынец сабралі і выдалі больш за 150 найлепшых беларускіх хрысціянскіх спеваў. Яны і ляглі ў падмурак музычнай серыі “Беларускі хрысціянскі хіт”. У той жа час у большасці праваслаўных і пратэстанцкіх цэркваў Беларусі, а таксама ў некаторых касцёлах амаль не гучыць беларуская мова. Чаму не паспрабаваць беларусізаваць іх праз хрысціянскія спевы на беларускай мове?

Як гэта зрабіць і што для гэтага неабходна? Хто з’яўляецца аўтарамі і выканаўцамі песень з серыі “Беларускі хрысціянскі хіт”? Ці гарантуе атрыманне царквой дыска, што ў ёй загучаць спевы па-беларуску?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць каардынатары праекта “Беларускі хрысціянскі хіт” Павел і Вольга Севярынцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі