Як беларусы могуць аднавіць доступ да сваіх банкаўскіх рахункаў ва Украіне?
Грыўны / pixabay
Ва Украіне расказалі, як беларусы могуць атрымаць доступ да сваіх заблакаваных банкаўскіх рахункаў.
З увядзеннем ва Украіне ваеннага становішча Нацыянальны банк Украіны прыняў рашэнне аб блакаванні аперацый з банкаўскіх рахункаў рэзідэнтаў Беларусі і Украіны.
Калі ў рэзідэнта Беларусі ёсць пастаянны від на жыхарства ва Украіне, ён можа звярнуцца з ім у аддзяленне банка, гэтага дастаткова для разблакоўвання рахунка.
"У выпадку адсутнасці ў фізічнай асобы-рэзідэнта Рэспублікі Беларусь віду на пастаяннае пражыванне ва Украіне, яму трэба звярнуцца ў Службу бяспекі Украіны для ўключэння ў Спісы СБУ аб магчымасці ажыццяўлення банкамі расходных аперацый", — расказаў абмудсмен па правах чалавека ў Вярхоўнай Радзе.
Гэтыя спісы ад СБУ атрымлівае Нацыянальны банк Украіны, які і перанакіроўвае іх іншым абслуговым банкам.
У Радзе нагадалі, што калі ў банку парушаюць вашы правы, можна звярнуцца наўпрост да Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.