Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 3 ліпеня?

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 3 ліпеня?

На святочны дзень 3 ліпеня ў Мінску мяняецца графік працы грамадскага транспарту. Як паведамляе БЕЛТА, сталічны метрапалітэн пачне працаваць у 5.00 і зачыніцца на ўваход пасажыраў у 2.00 4 ліпеня. У святочныя гадзіны пік (з 7.00 да 14.00 і з 18.00 да 1.00) інтэрвал руху складзе 3 хвіліны.

Аўтобусы, тралейбусы і некаторыя трамвайныя маршруты таксама пачнуць працаваць у 5.00 і скончаць рух у 3.00 4 ліпеня.

На час правядзення ваеннага параду, канцэртных праграм і святочнага салюта трасы гарадскога транспарту будуць змяняцца — больш падрабязную інфармацыю аб гэтым можна атрымаць на сайце ўстановы “Сталічны транспарт і сувязь”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі