Як дамагчыся адкрыцця беларускамоўнага ўніверсітэта? (відэа)
На сёння толькі каля 10% школьнікаў і 0,3% студэнтаў ВНУ вучыцца ў Беларусі па-беларуску. У краіне няма ніводнай ВНУ з выкладаннем усіх прадметаў па-беларуску. Намер дамагчыся адкрыцця такога ўніверсітэта яшчэ летась агучыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім. Але відавочных зрухаў у гэтым кірунку не назіраецца. Лідар “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч заклікае зладзіць збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы — за стварэнне Нацыянальнага беларускага ўніверсітэта.
Ці дапаможа гэта з’яўленню ў Беларусі першага цалкам беларускамоўнага ўніверсітэта? Ці патрэбны такі ўніверсітэт беларусам? Чаму ўлады не вітаюць пашырэнне вывучэння роднай мовы?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч.