Як ездзіць па веладарожках у Мінску: Аб'язджаеш раварыстаў на прывале (відэа)

Як ездзіць па веладарожках у Мінску: Аб'язджаеш раварыстаў на прывале (відэа)

19 чэрвеня на мінскай веладарожцы раварыст збівае бітай пешахода, бо той замінае яму ехаць. Цяпер раварыста шукае міліцыя. Але ці сапраўды ў Мінску так складана ездзіць — правяраем.

Стартуем на ровары ад плошчы Якуба Коласа ў бок Кастрычніцкай. Праз некалькі хвілін натыкаемся на двух мужчын, якія ідуць акурат па веладарожцы, даводзіцца аб'язджаць.

Да плошчы Перамогі больш ніхто ехаць не замінае. Але далей зноў натыкаемся на даму, якая ідзе па веладарожцы, зноў аб'язджаем.

На веладарожцы ўздоўж Свіслачы амаль ніхто ехаць не замінае, дарога вольная. Але каля Палаца спорту натыкаемся на... раварыстаў! Яны проста сталі і гамоняць, а ровар ляжыць на ўзбочыне. Зноў аб'язджаем. 

Агулам за 40 хвілін паездкі па павеладарожках сустракаем з 10 раварыстаў і 3 разы прытарможваем перад пешаходамі.

Каля Макдональдса ля Кастрычніцкай плошчы ехаць проста немагчыма: вялікі паток людзей, а веладарожак няма. Тут даводзіцца проста ісці пешшу.

Відэа: Арцём Мартыновіч, Яўген Валошын

За дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу дзякуем грамадскаму аб'яднанню "Мінскае роварнае таварыства".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі