Як клуб The Beatles стаў апартаментамі і скандал у Louis Vuitton — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

У Louis Vuitton — праблемы. Адна з кліентак буціка засталася незадаволеная прыёмам і вырашыла адпомсціць нахабным прадаўцам. Тым часам памяшканні клуба, дзе на ранніх этапах выступаў знакаміты квартэт The Beatles, выставілі на Airbnb. Цяпер турысты з усяго света могуць прыязджаць сюды за сапраўдным ліверпульскім настроем.

Дзе яшчэ можна файна адпачыць, нават калі вы на інвалідным вазку, і якія цуды знаходзяць археолагі на поўдні Германіі — чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы “Іх норавы”.

 

Адпачынак для ўсіх

Цікавы летні лагер для маладых людзей з інваліднасцю арганізавала мальтыйская дабрачынная служба. 5-дзённы збор для 105 удзельнікаў праграмы прайшоў на возеры Балатон.

Каб у турыстаў ад адпачынку засталіся толькі прыемныя ўспаміны, для іх усталявалі спецыяльны мабільны пандус. Прыкаваным да інвалідных вазкоў людзям і ўсім, каму гэта патрабавалася, дапамагалі валанцёры.

— Для нас Балатон — гэта Рыўера, таму мы заўсёды прыязджаем сюды. Ёсць праграмы па плаванні ў возеры. Яшчэ тут катаюцца на парусніках. Многія ўпершыню ў жыцці заходзяць у возера, — кажа ініцыятар адпачынку Альпар Лазар.

Арганізатары распрацавалі для гасцей насычаную і цікавую праграму. У яе ўвайшлі і сустрэчы з параатлетамі, і кірмаш забаў з катаннем на быках, розныя гульні, стральба па мішэнях і гэтак далей.

— Самае галоўнае, што тут няма ніякіх бар'ераў. Кожны можа завесці сабе сяброў, — кажа Рычард, які прыязджае сюды ўжо шосты раз. 

Як клуб The Beatles стаў апартаментамі і скандал у Louis Vuitton — #ІхНоравы
Балатон / unsplash.com

The Beatles на Airbnb

Знакаміты ліверпульскі Casbah Coffee Club, дзе на ранніх этапах кар'еры выступалі музыкі The Beatles, пераўтварылі ў апартаменты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі