Як сварацца вышэйшыя чыноўнікі на нарадзе ў прэзідэнта (відэа)
Анфімаў супраць Мясніковіча і Ермаковай, Мясніковіч супраць Рудага, прэзідэнт супраць усіх.
На савеце па эканамічных пытаннях кіраўнік дзяржкантролю Леанід Анфімаў выступае з крытыкай Нацбанка.
Анфімаў: Сітуацыя ў эканоміцы ў многім абумоўленая разбалансаванасцю грашова-крэдытных адносін. Як ніколі раней востра абазначыўся разрыў паміж рэальным сектарам эканомікі і банкаўскай сістэмай краіны. Адразу скажу, што даручэнне кіраўніка дзяржавы, зрабіць крэдыты больш даступнымі для народнай гаспадаркі, не выкананае. Я ведаю, што ў процівагу будуць называць усярэднены адсотак і дынаміку іх зніжэння, але ўсе пры гэтым выдатна разумеюць, што пры такіх стаўках кошту крэдытных рэсурсаў эканоміка не развіваецца. Я не кажу пра абаротку, гаворка ідзе пра доўгія грошы. Без падтрымкі дзяржавы пайсці на крэдытаванне інвестыцыйнага праекта можа, прабачце, толькі смяротнік. Эканоміка стала закладнікам банкаўскай сістэмы. Банкаўская сістэма стала свайго роду МММ, дзе ламавыя нагрузкі ў якасці асноўнай крыніцы для павышаных працэнтных выплат цягнуць прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі, але іх магчымасці не бязмежныя.
Лукашэнка Ермаковай: Вы не згодныя з лічбамі?
Ермакова: Не з лічбамі, а наогул з пазіцыямі, што Нацыянальны банк і банкаўская сістэма ператварыліся ў МММ. Я з гэтым не згодная. Таму я хацела б прасіць вас, каб стварылі камісію, якая дала б ацэнку працы Нацыянальнага банка.
Лукашэнка: А навошта? Вы што, не можаце прааналізаваць сітуацыю ў Нацыянальным банку і не ведаеце становішча спраў у банкаўскай сістэме?
Ермакова: Я ведаю. Але я не згодная...
Лукашэнка: Ведаеце! Чаму вы не селі ўдваіх і адзін аднаму не паклалі на стол матэрыялы і не супаставілі? Ваша заработная плата павінна быць набліжаная да заработнай платы вышэйшай службовай асобы — прэм'ер-міністра. Усе астатнія павінны быць выбудаваныя як ва ўрадзе. Хто не хоча працаваць, звальняйце адразу. Звальняйце адразу, будзем накіроўваць туды камісараў. Тое ж самае па выдатках ўсіх банкаў, пачынаючы з вас і заканчваючы іншымі. Абыдзецеся двума аўтамабілямі ў Нацбанку для абслугоўвання патрэб, значыць, два легкавыя аўтамабілі. Сёння гэта нятанна, тым больш, такія кошты на бензін. Зарплата, утрыманне, праграмнае забеспячэнне, без якога нельга. Усё астатняе прыбраць.
Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч прызнае, што ўрад "спрацавалу горш, чым абяцалі". Гэта прызнанне даецца прэм'ер-міністру вельмі неахвотна і прэзідэнт падганяе: "Што-што?" — "Спрацавалі горш, чым абяцалі", — адказвае прэм'ер.
Мясніковіч: Па прадукцыйнасці працы планавалі 103,9, зрабілі 103.
Лукашэнка: Таксама недавыканана. Ажно адсотак! Калі ласка, далей.
Мясніковіч: Так. Сур'ёзны недахоп па індэксе спажывецкіх цэн. Мы планавалі па годзе не больш за 11 адсоткаў, за 9 месяцаў 8,8 адсоткаў. Маем 13,4 адсотка.
Лукашэнка: І выснова?
Мясніковіч: Выснова... спрацавалі...
Лукашэнка: Што, што?
Мясніковіч: Спрацавалі горш, чым абяцалі.
Далей Леанід Анфімаў спрабуе растлумачыць, чаму ВУП фармальна рос, а на самой справе — не.
Анфімаў: Гаворка ідзе не пра прыпіскі. Белстат ўсё правільна паказвае. Але, на жаль, не паказвае, за кошт чаго адбыўся гэты, хай невялікі, але рост у эканоміцы. Няма гэтага аналізу і ў асноўным дакладзе прэм'ер-міністра. Камітэт дзяржкантролю падышоў да ацэнкі дасягнутага выніку праз прызму абсалютнага прыросту дэбіторскай запазычанасці, а ён склаў у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года амаль 25 трыльёнаў рублёў і запасы гатовай прадукцыі — гэта яшчэ 5 трыльёнаў рублёў. Разам атрымліваецца 30 трыльёнаў рублёў, з якіх больш за 10 трыльёнаў рублёў — даданая вартасць, якая ставіцца да ВУП. Калі гэтыя 10 трыльёнаў адняць з вынікаў абсалютнай сумы ВУП, то тэмп росту будзе не 101,5%, а 99,5%.
Лукашэнка: Адну хвіліну. Вось, у нас эканаміст Кабякоў вялікі, які гэтак жа рыхтаваў прэзідэнта. Гэта правільная выснова з заявы? Магчымая такая выснова наогул?
Кабякоў: За кошт росту рэшткаў можа быць павелічэнне ВУП без яго рэалізацыі. Але статыстычныя дадзеныя паказваюць рост ВУП. Так, можа.
Лукашэнка: Навошта нам такі рост, калі ён не прыносіць прыбытку? Ён не дае грошай элементарна. Калі ласка, далей.
Анфімаў: Гэта значыць, станоўчы вынік атрыманы толькі дзякуючы таму, што эканоміку разагналі на выпуск незапатрабаванай прадукцыі і непатрэбных паслуг. А калі па-простаму, то па самых сціплых падліках, закапалі ў зямлю больш за мільярд долараў.
Памочнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыл Руды не сышоўся ў поглядах з прэм'ерам Мясніковічам, іх паспрабаваў "прымірыць" кіраўнік адміністрацыі Андрэй Кабякоў.
Руды: Каб крэдыты былі даступнымі, стаўка павінна быць не вышэйшая за рэнтабельнасць. Напрыклад, для прамысловасці гэта максімум 10 адсоткаў. Значыць, і інфляцыя павінна быць не большая за 9 працэнтаў. І гэта не ліберальная прапанова. Ліберальнай з'яўляецца свабодная эмісія. Тут, хутчэй, прапануецца ўвядзенне грашовай дыктатуры. У гэтай сувязі камісіі прапануецца зрабіць прыярытэтам на бліжэйшыя два гады зніжэнне інфляцыі да сярэднегадавога значэння 9 адсоткаў. І далей старацца зніжаць яшчэ ніжэй. Гэта цалкам рэальна. 5 працэнтаў у 2015 годзе плануе ўрад. За кошт рэгуляваных цэн ЖКГ, акцызаў. А 4 адсоткі можа даць эмісія, якая таксама рэгулюецца Нацыянальным банкам разам з урадам. Для гэтага трэба кіраваць грашовай масай і, магчыма, перагледзець у бок скарачэння шэраг дзяржпраграм.
Лукашэнка: Ну, і што Міхаіл Уладзіміравіч тут антыдзяржаўнага?
Мясніковіч: Трэба разумець, што інвестыцыйная актыўнасць будзе зніжаная. ВУП будзе меншы 100 адсоткаў, і заработная плата будзе зніжаная.
Руды: Зніжэнне працэнтных ставак, на наш погляд, наадварот стымулюе інвестыцыйную актыўнасць, а не зніжае. А зніжэнне інфляцыі павышае рэальныя даходы, калі намінальныя скарачаюцца.
Мясніковіч: У гэтай сітуацыі нельга выхопліваць пытанні з агульнага кантэксту. У першую чаргу, мы павінны глядзець, каб было спакойна на валютным рынку.
Кабякоў: Кірыл Валянцінавіч мае рацыю ў перспектыве. Што, так, трэба выходзіць на лічбы адназначныя па інфляцыі, але не двухзначныя. Але за адзін год гэтага не зрабіць. Міхаіл Уладзіміравіч тут мае рацыю.
Фото: president.gov.by