Як Лукашэнка прыводзіў да прысягі суддзю Алу Бадак (відэа)
14 траўня Аляксандр Лукашэнка прыводзіў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага суда Алу Бадак. Пасля прачытання тэксту прысягі яна атрымала пасведчанне суддзі Канстытуцыйнага суда і падарункавы асобнік Канстытуцыі Беларусі. Лукашэнка пажадаў Бадак прафесійных поспехаў, згадаў пра яе вялікі досвед працы на дзяржаўнай службе. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, на цырымоніі прысутнічалі кіраўнікі парламента, Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў.
Але Бадак 51 год, яна — ураджэнка ўкраінскага горада Роўна. Скончыла БДУ і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Была намеснікам міністра юстыцыі, кіравала пастаяннай камісіяй Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве. Суддзёй Канстытуцыйнага суда Бадак прызначана ў лютым 2019-га.