Як Лукашэнку сустрэлі ў Сочы (відэа)

Як Лукашэнку сустрэлі ў Сочы (відэа)

У чацвер Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Сочы. Яго рабочы візіт у Расію працягнецца два дні. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, у аэрапорце ў Сочы Лукашэнку сустракалі губернатар Краснадарскага края Веніямін Кандрацьеў і мэра горада Анатоль Пахомаў.

На 21 верасня запланаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным. Спачатку яны паразмаўляюць у фармаце "адзін на адзін", а пасля пройдуць перамовы з удзелам чальцоў урадаў. Акрамя пытанняў эканомікі, гаворка пойдзе пра "саюзную і інтэграцыйную тэматыку".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі