Як мусяць гучаць словы віцэ-прэм'ера Калініна, каб іх зразумелі
Інтэрнэт абмяркоўвае словы віцэ-прэм'ера Анатоля Калініна на выставе Tibo-2016. Што мае на ўвазе высокі чыноўнік, ніхто не зразумеў:
Большинство наших граждан, пользователей IT-технологиями интернет-ресурсов из 9,5 миллионов граждан имеют абонентское приложение и пользование около 13 миллионов наших граждан. Это говорит о том, что есть, создан ресурс, который позволяет любому пользователю использовать самые современные трафики для внедрения, интеграции и развития своих возможностей и спроса интереса.
Еўрарадыё вырашыла даведацца, пра што кажа чыноўнік, з дапамогай эксперта Міхаіла Дарашэвіча, кіраўніка праекта "Gemius" у Беларусі.
Міхаіл Дарашэвіч: "9,5 мільёна — гэта зразумелая лічба. А 13 мільёнаў, ён меў на ўвазе колькасць мабільных кантрактаў. Кантрактаў проста больш, чым людзей. Падазраю, што "сучасныя трафікі" — гэта даступныя новыя стандарты перадачы дадзеных. Бо на выставе дэманстравалася 4,5 G".
А вось так мусіць выглядаць заява Анатоля Калініна, калі казаць зразумела:
"Большасць нашых грамадзян карыстаецца інфармацыйнымі тэхналогіямі, у тым ліку інтэрнэтам. У нас жыве 9,5 мільёна грамадзян, пры гэтым абаненцкіх дамоваў на паслугі мабільнай сувязі — 13 мільёнаў. Гэта кажа пра тое, што створаны рэсурс, які дазваляе любому карыстацца самымі сучаснымі магчымасцямі доступу да інтэрнэта".
А ў сацыяльных сетках ужо паспелі прыдумаць жартаў на гэту тэму.
И вообще, Беларусь лидирует по количеству пользователей трафиком если сравнивать с другими странами. pic.twitter.com/bGuwmpDc2A
— Denis (@Logunovich) 20 апреля 2016 г.
Доброе утро, 13 миллионов пользователей из 9,5.
— Andrey Dzmitryeu (@belarusian) 20 апреля 2016 г.