Як праверыць, ці атрымалі вы набыты квіток у “Белавіі”
"Набываў квіток па акцыі “Белавіі”, але падчас аплаты сайт заглючыў. Грошы з карткі спісалі, але квіток на пошту не прыйшоў", — некаторыя карыстальнікі сутыкнуліся з такой праблемай, калі набывалі танныя квіткі па акцыі нацыянальнага авіяперавозчыка.
Як праверыць, ці атрымалі вы свой квіток
Самі прадстаўнікі авіякампаніі запэўніваюць, што калі грошы спісалі, то квіток ваш.
"З-за перагрузкі былі збоі. Спецыялісты апрацуюць запыты, правераць аплату і потым дашлюць квіткі па электроннай пошце".
Але можна праверыць самастойна. На вашу пошту павінна была прыйсці квітанцыя аб аплаце. Там указаны нумар замовы. Першыя 6 літар нумара замовы гэта ваш код браніравання.
Увядзіце першыя 6 літар нумара замовы, а таксама ваша прозвішча лацінскімі літарамі ў форму па гэтай спасылцы http://belavia.by/reserve/. Калі ўсё добра, то там жа можна атрымаць PDF версію квітанцыі электроннага квітка.