Як супрацьстаяць інфармацыйным нападам Расіі на Беларусь?
Заявы расійскага боку пра неабходнасць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі ў межах Саюзнай дзяржавы, шумная рэакцыя расійскіх СМІ на прапанову Партыі БНФ абмежаваць трансляцыю расійскіх сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі — усё гэта выклікала занепакоенасць у беларускіх палітыкаў і аналітыкаў. На іх думку, такім чынам Расія рыхтуе глебу да “паглынання” Беларусі.
Чаму “беларуская тэма” ў расійскіх СМІ ўспрымаецца ў Беларусі не інакш як інфармацыйны напад? Ці можам мы супрацьстаяць такім атакам? Ці дапаможа адстаяць незалежнасць Беларусі абмежаванне трансляцыі расійскіх СМІ? Ці стане святкаванне Дня Волі-2019 акцыяй, якая кансалідуе беларусаў у пытанні абароны суверэнітэту нашай краіны?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Партыі “Беларускі народны фронт”, адзін з заяўнікаў на правядзенне Дня Волі-2019 Рыгор Кастусёў.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.