Як сёння працуе грамадскі транспарт Мінска

Сёння ў сталіцы на праспекце Пераможцаў прайшлі ваенны парад і маладзёжна-спартыўнае шэсце. Увечары ў сераду каля стэлы "Мінск — горад-герой" адбудзецца гала-канцэрт "Квітней, мая Беларусь" (пачатак — а 21-й гадзіне). На 23-ю гадзіну запланаваная агульнарэспубліканская акцыя "Спяваем гімн разам" і святочны салют.


Як паведамляе БЕЛТА, грамадскі транспарт Мінска 3 ліпеня будзе працаваць да 2-й гадзіны ночы. Да гэтага часу будуць курсіраваць аўтобусы №№ 1, 18, 29, 42, 44, 52, 57, 72, 73, 95, 96, 99, 100, 112с, 121, 145с, 159, 906, 926; тралейбусы №№ 1, 3, 20, 27, 52, 53, 60; трамваі №№ 3, 4.
 

Пасля заканчэння святочных мерапрыемстваў апошнія адпраўленні з канчатковых станцый па першай і другой лініях метрапалітэна будуць у 1.50, закрыццё станцый "Няміга", "Кастрычніцкая", "Купалаўская" для ўваходу пасажыраў адбудзецца ў 2.00 4 ліпеня.

З 19.00 3 ліпеня да 1.30 4 ліпеня ў сувязі з правядзеннем гала-канцэрта "Квiтней, мая Беларусь" і святочнага салюту ў раёне абеліска "Мінск — горад-герой" маршруты № № 1, 69 будуць рухацца па праспекце Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйская, Ціміразева, Сапёраў, праспекце Пераможцаў у прамым і зваротным напрамках;

№ 73, 1073-ТК па праспекце Пераможцаў, вуліцах Сапёраў, Ціміразева, Кальварыйская, Раманаўская Слабада, Няміга ў прамым напрамку і па плошчы Мяснікова, вуліцах Клары Цэткін, Ціміразева, Сапёраў, у зваротным напрамку;


№ 91 — па праспекце Пераможцаў, вуліцах Сапёраў, Ціміразева, Кальварыйская, Раманаўская Слабада, Няміга ў прамым і зваротным напрамках;

№ 163 — па вуліцах Прытыцкага, Кальварыйская, Раманаўская Слабада, Няміга ў прамым напрамку і па плошчы Мяснікова, вуліцах Клары Цэткін, Кальварыйская, Прытыцкага ў зваротным напрамку;


№ № 29, 44 па вуліцы Арлоўская, Старавіленскім тракце, вуліцы Даўмана, праспекце Машэрава ў прамым і зваротным напрамках.


У перыяд з 7.00 да 8.30 і з 17.00 да 19.00 адмяняецца выкананне прыпыначных пунктаў "Палац спорту", "Крама Алеся", "Гасцініца Юбілейная" для аўтобусных маршрутаў, якія там праходзяць.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі