“Як ты?” Добраахвотнік вярнуўся з Данбаса, ходзіць на пары і робіць “дамашку”

"Як ты?" / @rubanau_collage
Віталю (імя змененае) крыху за дваццаць. Ён плануе вывучыцца на навігатара марскога судна, любіць Канта і Дэкарта і расчараваўся ў Ніцшэ. А летась Віталь хадзіў у складзе разведгрупы на расійскую тэрыторыю ў Чарнігаўскай і Сумскай абласцях і працаваў снайперам на ўсходзе Украіны.
Яму цікава, ці пазналі б яго школьныя настаўнікі. Ці заўважылі б перамены ў ім старыя знаёмыя і школьныя сябры. Хоць паняцце “сяброўства” за гэты час для Віталя змянілася: яго былыя пабрацімы — яго новыя сябры.
Але ёсць адзін чалавек, які, спадзяецца Віталь, не заўважыць у ім пераменаў. Яго мама. Яна дагэтуль не ведае, дзе яе сын прабыў мінулы год. Думае, што працаваў на заводзе ў Гданьску.
Паслухайце шчыры аповед Віталя пра вайну і пра тое, як гэта — зноў рабіць “дамашку” і рыхтавацца да параў пасля таго, як вярнуўся з Данбаса.
Дзеля бяспекі нашага героя мы змянілі яго голас.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.