Як у Кіеве тлумачаць, чаму Украіна не ўвяла санкцыі супраць Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка
Украіна дагэтуль не ўвяла санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі. Выданне New Voice зацікавілася прычынамі гэтага.
Абмежаванні супраць Лукашэнкі дзейнічаюць у ЗША, Еўрасаюзе, Вялікабрытаніі, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Японіі ды Швейцарыі. Але ва ўкраінскіх санкцыйных спісах ён адсутнічае, хаця Еўрапарламент прызнаў яго саўдзельнікам злачынстваў, якія ўчыніла ва Украіне Расія.
Як гэта тлумачаць украінскія чыноўнікі?
Крыніца New Voice ва ўладных колах заяўляе, што гэта "палітычнае пытанне". Верагодна, такую ўмову паставіў Мінск, каб захоўваліся камунікацыі з Кіевам.
Ва ўкраінскім Нацыянальным агенцтве папярэджання карупцыі таксама назвалі сітуацыю з Лукашэнкам "палітычным пытаннем". "Украінская дыпламатыя, чыноўнікі і Сілы абароны выбудоўваюць гэтую стратэгію і тактыку вельмі ювелірна з Беларуссю, дзе на шалях ляжыць шмат рознага", — дадае кіраўніца ўпраўлення мінімізацыі карупцыйных рызык у санкцыйнай палітыцы Агія Заграбельская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.