Як у Мінску судзяць былых чыноўніц Мінюста (фота, відэа)
У следчым ізалятары КДБ яны правялі паўтара года.
У Мінскім гарадскім судзе працягваецца разгляд справы былых чыноўніц Міністэрства юстыцыі, затрыманых супрацоўнікамі КДБ у жніўні 2013-га падчас атрымання хабару (1000 долараў). На лаве падсудных — Галіна Грышкавец, былая кіраўніца ўпраўлення адвакатуры і ліцэнзавання, і яе намесніца Наталля Беразоўская. Іх абвінавачваюць не толькі ў атрыманні хабару, але і ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў.
Інтарэсы падсудных прадстаўляюць адразу пяць адвакатаў. Акрамя былых чыноўніц абвінавачваюць яшчэ траіх чалавек, у тым ліку бізнэсмена, які даў хабар. Але гэтыя людзі знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе. Як адзначае тэлеканал АНТ, калі бізнэсмену пагражае 5 гадоў зняволення, дык былыя супрацоўніцы Мінюста могуць атрымаць удвая больш з канфіскацыяй маёмасці. На працэсе плануецца дапытаць 65 сведкаў.
Варта адзначыць, што былыя чыноўніцы правялі ў "амерыканцы" ўжо паўтара года.
Галіна Грышкавец да арышту і ў судзе.
Наталля Беразоўская ў працоўным кабінеце і ў клетцы ў судзе.
Фота: АНТ, БелаПАН і з сацыяльных сетак.