Як у Вільні ўшанавалі памяць Каліноўскага і яго паўстанцаў

У Вільні памяць паўстанцаў ушанавала шмат беларусаў

У Вільні памяць паўстанцаў ушанавала шмат беларусаў / delfi.lt

У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і яго паўстанцаў. У нядзелю ў мемарыяльных мерапрыемствах паўдзельнічалі беларусы, літоўцы, палякі і ўкраінцы. Спачатку ў Кафедральным саборы прайшло набажэнства, а пасля ўрачыстая цырымонія на могілках Росы, дзе пахаваныя ўдзельнікі вызваленчага паўстання, а сярод іх і Каліноўскі.

Герояў паўстання 1863-1864 гадоў ушанавалі кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, амбасадар Украіны ў Літве Пётр Бешта.

"Тыраны могуць знішчыць помнікі, перапісаць падручнікі, закатаваць людзей у турмах, але ім ніколі не ўдасца знішчыць гераічны паўстанцкі дух, гаварыла Ціханоўская. — Гэты дух сёння жыве ў мільёнах беларусаў. У тых, хто выходзіў на вуліцы ў 2020-м. У нашых бясстрашных ваярах, якія абараняюць Украіну. У нашых нязломных палітвязнях, якія праходзяць праз здзекі ў лукашэнкаўскіх турмах. Ён жыве ў нашых партызанах. У сумленных выкладчыках і музыках. Мастаках і актывістах. Гэты дух жыве ва ўсіх нашых свабодалюбівых народах. І наш абавязак — давесці да канца справу, распачатую паўстанцамі. Я веру, што гэтым разам у нас усё атрымаецца. Тыранія пацярпіць паразу".

Наўседа звярнуў увагу на агрэсію Расіі супраць Украіны, на спробу сцерці "рэшткі дзяржаўнасці Беларусі" і фальсіфікаваць яе гісторыю.

На акцыі памяці побач з літоўскімі, польскімі і ўкраінскімі луналі і беларускія бел-чырвона-белыя сцягі.

Як у Вільні ўшанавалі памяць Каліноўскага і яго паўстанцаў
delfi.lt

t.me/tsikhanouskaya/
Як у Вільні ўшанавалі памяць Каліноўскага і яго паўстанцаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі