Як за мяжой захаваць беларускасць і выхаваць дзяцей беларусамі — эфір
Дзясяткі тысяч беларусаў вымушаныя былі з’ехаць з радзімы ў выніку рэпрэсій і пераследу. Але гэтая хваля міграцыі адметная не толькі сваёй масавасцю, але і нежаданнем пераважнай большасці такіх вымушаных перасяленцаў растварацца ў культуры і соцыуме краіны, якая іх прыняла. Яны хочуць не толькі самі заставацца беларусамі, але і выхаваць беларусамі сваіх дзяцей.
Што найперш неабходна, каб у дзяцей (і не толькі) была цікавасць да беларускай спадчыны? Ці ёсць магчымасці для арганізацыі беларускіх школ, клубаў і майстэрняў за мяжой? Ці не перашкодзіць дзецям такая сканцэнтраванасць зразумець мясцовую культуру, сацыялізавацца? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выкладчык беларускай літаратуры і культуралогіі Васіль Дранько-Майсюк.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.